УРАЎНЕ́ННЕ СТА́НУ,
ураўненне, якое звязвае ціск (p) шчыльнасць (ρ) і тэмпературу (T) аднароднага рэчыва ў стане раўнавагі тэрмадынамічнай. Вызначаецца эксперыментальна ці тэарэтычна (метадамі статыстычнай фізікі). З-за складанасці ўліку ўзаемадзеяння паміж часціцамі У.с. вядомы толькі для найпрасцейшых сістэм.
Газы з мізэрна малой шчыльнасцю падпарадкоўваюцца Клапейрона—Мендзялеева ўраўненню. Пры ўліку міжмалекулярнага ўзаемадзеяння атрымліваецца т.зв. вірыяльнае У.с. ў выглядзе раду па ступенях шчыльнасці: p = ρRT (1 + aρ + b2ρ + ...), дзе R — універсальная газавая пастаянная, a і b — вірыяльныя каэфіцыенты. Для газаў павышаных шчыльнасцей выкарыстоўваюць Ван-дэр-Ваальса ўраўненне (дастасоўваецца і для прыбліжанага апісання двухфазных сістэм газ — вадкасць). Тэорыя вадкіх станаў распрацавана слаба. З дапамогай мадэліравання атрымліваюць У.с. цвёрдых цел (
Літ.:
Мейсон Э., Сперлинг Т. Вириальное уравнение состояния:
Рид Р., Праусниц Дж., Шервуд Т. Свойства газов и жидкостей:
Г.С.Раманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)